Міжнароднае таварыства правоў чалавека (МТПЧ) (; ) — міжнародная няўрадавая, некамерцыйная, праваабарончая арганізацыя, якая мае статус удзельніка пры Савеце Еўропы і з’яўляецца членам Камітэта па сувязях з няўрадавымі арганізацыямі пры Савеце Еўропы. МТПЧ мае статус назіральніка ў Афрыканскай камісіі па правах чалавека і народаў. Арганізацыя мае асацыяваны статус з і кансультатыўны статус пры Эканамічным і Сацыяльным Савеце ААН (ЭКАСАС).

Штаб-кватэра МТПЧ знаходзіцца ў Франкфурце-на-Майне (Германія). Арганізацыя была заснавана ў Заходняй Германіі ў 1972 годзе як (GfM) () з мэтай садзейнічання міжнароднаму разуменню і талерантнасці ва ўсіх сферах культуры і грамадства, і з тых часоў таварыства падтрымлівае толькі тых асоб, якія падзяляюць гэты прынцып і, як следства, негвалтоўна імкнуцца да абароны сваіх правоў. Ініцыятарам заснавання МТПЧ быў Іван Агрусаў, былы расійскі прымусовы рабочы, які пасля Другой сусветнай вайны вырашыў застацца ў Заходняй Германіі ў сувязі з дрэнным абыходжаннем з былымі прымусовымі рабочымі ў Савецкім Саюзе (многія з іх былі адпраўлены ў ГУЛАГ па вяртанні).

Таварыства стала міжнародным у 1982 годзе з заснаваннем філіялаў у Аўстрыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і Францыі. З тых часоў арганізацыя вырасла надалей і ўключае 47 нацыянальных секцый (у тым ліку беларускую), нацыянальных груп, рэгіянальных камітэтаў і звязаных арганізацый па ўсім свецеAll ISHR sections can be found in the map on this site.All ISHR sections are also listed on the website of the German ISHR section..

Сярод вядомых членаў МТПЧ канцлер Заходняй Германіі Людвіг Эрхард, былы аўстра-венгерскі кронпрынц Ота фон Габсбург, былы генеральны пракурор Германіі , кітайскі праваабаронца , беларускі філосаф і палітолаг, прафесар Іван Катляр, узбекскі праваабаронца, прафесар .

Падчас халоднай вайны Міжнароднае таварыства правоў чалавека надавала асноўную ўвагу парушэнням правоў чалавека ў дзяржавах Усходняга блока. Германская Дэмакратычная Рэспубліка (Усходняя Германія) у 1975 годзе абвясціла Міжнароднае таварыства правоў чалавека «ворагам дзяржавы», і Штазі распачала кампанію супраць праваабарончай арганізацыі, спрабуючы яе дыскрэдытавацьDie IGFM im Visier der Stasi. У апошні час МТПЧ засяродзіла ўвагу на пытаннях свабоды веравызнання і свабоды прэсы ў такіх краінах, як В’етнам і Кітай.

Таварыства выпускае ўласную перыядычную рассылкуISHR Newsletter (на англійскай мове) і часопіс на нямецкай мове ()IGFM News: Magazine Menschenrechte. Прэзідэнтам Міжнароднага савета МТПЧ з’яўляецца прафесар, доктар . Карл Хафен — скарбнік, Мары Джэрард, доктар , доктар Любоў Нямчынава, доктар Хайдзі Марын, Сімона Шлегель і прафесар, доктар Андрэй Сухарукаў — віцэ-прэзідэнтыAbout the ISHR..

Зноскі

Літаратура Jürgen Wüst: Menschenrechtsarbeit im Zwielicht. Zwischen Staatssicherheit und Antifaschismus, (Schriftenreihe Extremismus und Demokratie, 13), Bouvier, Bonn 1999, ISBN 3-416-02861-9 Jürgen Wüst: «Imperialistisches Menschenrechtsgeschrei». Der Kampf des MfS gegen die Internationale Gesellschaft für Menschenrechte (IGFM) und Amnesty International (AI), in: , Nr. 3/1998, S. 418—427 Günter Platzdasch unter Mitwirkung von : Die sogenannte Internationale Gesellschaft für Menschenrechte Eine rechte Grauzonenorganisation Wiesbaden (Hrsg. Büro der Stadtverordnetenversammlung), 1990. Mit einem aktuellen Vorwort 2009

Спасылкі Афіцыйны сайт Міжнароднага таварыства правоў чалавека (ISHR) (на англійскай мове) Internationale Gesellschaft für Menschenrechte (афіцыйны сайт на нямецкай мове)

Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1972 годзе Катэгорыя:Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі Катэгорыя:НДА з кансультатыўным статусам пры ЭСС ААН Катэгорыя:Міжнародныя недзяржаўныя арганізацыі Катэгорыя:Некамерцыйныя арганізацыі