«The Hollywood Reporter» () — вядучы амерыканскі часопіс і вэб-сайт, прысвечаны галівудскаму кіно, тэлебачанню і індустрыі забаў. Выходзіць раз на тыдзень. Разам з выданнем «Variety» на працягу апошняга дзесяцігоддзя быў адным з двух найбуйнейшых амерыканскіх часопісаў пра кіно. Выдаецца пад слоганам: «The Definitive Voice of Entertainment News». Часопіс з’яўляецца афіцыйным веснікам такіх прэстыжных амерыканскіх цырымоній уручэння ўзнагарод прадстаўнікам кінаіндустрыі, сцэны і шоу-бізнесу, як «Оскар» і «Эмі». Цэнтральны офіс знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе.

Гісторыя Часопіс быў заснаваны як штодзённая газета, першы нумар выйшаў у верасні 1930 года. Газета выходзіла з панядзелка па суботу на працягу першых 10 гадоў, за выключэннем кароткага перыяду, затым з панядзелка па пятніцу з 1940 года. Уілкерсан кіраваў газетай да сваёй смерці ў верасні 1962 года, хоць яго апошняя калонка з’явілася за 18 месяцаў да гэтага. Жонка Уілкерсана, , заняла пасаду выдаўца і галоўнага рэдактара пасля смерці мужа .

У 2010 годзе перайшоў на штотыднёвы шырокафарматны друкаваны часопіс з абноўленым вэб-сайтам.

Часопіс з’яўляецца часткай «Billboard-Hollywood Reporter Media Group», і належыць «MRC», яго штаб-кватэра знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе.

Галоўныя рэдактары з 2017 — Мэцью Белані 2010—2017 — 2007—2010 — Элізабэт Гідэр 2005—2007 — Сінція Літлтан 2001—2006 — Говард Бернс 1999—2001 — Аніта Буш 1990—1999 — Алекс Бен Блок 1962—1988 — Цічы Уілкерсан Касель 1930—1962 — Уільям Р. Уілкерсан

Апісанне Найбольш значныя раздзелы часопіса: Cover Stories (асноўныя навіны), International (навіны сусветнай кінаіндустрыі), Business (кінаіндустрыя як бізнес), Movies (навіны кінаіндустрыі Галівуда), Movie Reviews (агляды і рэцэнзіі на фільмы), Television (тэлебачанне), Television Review (агляды тэлеперадач, тэлесерыялаў), Tech (тэхналогіі ў кіно), Awards (усе аб узнагароджаннях, фестывалях, намінацыях, прагнозах), Live Feed (стужка навінаў), Style (стыль).

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1930 годзе Катэгорыя:Часопісы ЗША Катэгорыя:Часопісы на англійскай мове Катэгорыя:Штотыднёвыя часопісы Катэгорыя:Часопісы пра мастацтва