Сінегало́вік пласкалісты (Eryngium planum) — кветкавая расліна роду сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1 м, з прамым стрыжнёвым коранем. Сцябло прамое, галінастае ў верхняй частцы. Расліна мае блакітнае адценне, асабліва ў верхняй частцы. Лісце жорсткае, скурыстае. Прыкаранёвае лісце суцэльнае, з калючымі зубцамі па краях і з доўгімі чаранкамі. Сцябловае — драбнейшае за прыкаранёвае, сядзячае. Верхняе лісце 3—5-раздзельнае. Кветкі ў галоўчатых парасонах яйцападобнай формы дыяметрам да 2 сантыметраў, блакітнага або сіняга колеру з белаватым адценнем, з пяццю пялёсткамі. Плод — віслаплоднік.

Галерэя пылку

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Святлолюбівая расліна. Ксерафіт, мезатроф, эўтроф. Расце на сухіх лугах, узлесках і палянах шыракалістых лясоў, у стэпах, па берагах рэк і ручаёў. Цвіце ў ліпені—жніўні.

Ахоўваецца на тэрыторыі Расіі (Масква, Іванаўская, Кіраўская, Кастрамская вобласці, Краснадарскі край), Валынскай вобласці Украіны.

Гаспадарчае значэнне Лекавая і дэкаратыўная расліна. У траве маецца вялікая колькасць сапанінаў, дубільных рэчываў, эфірных алеяў і флаваноідаў.

Сінонімы Паводле сайта The Plant List

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Eryngium planum L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе