ISM Універсітэт кіравання і эканомікі () — літоўская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта.
Агульная характарыстыка Установа прапануе адукацыйныя праграмы бакалаўрыяту, магістратуры і паслядыпломнай адукацыі ў галіне бізнесу, менеджменту і эканомікі. Была заснавана ў Каўнасе ў 1999 годзе як першая прыватная навучальная ўстанова менеджарскай адукацыі ў Літве.
Асноўнымі заснавальнікамі з’яўляюцца Нарвежская бізнес-школа і Нарвежскі фонд прамысловага і рэгіянальнага развіцця. Папярэднікам універсітэта быў цэнтр адукацыі і трэнінгаў для літоўскіх бізнесменаў і менеджэраў.
Сёння ўніверсітэт знаходзіцца ў Старым горадзе Вільнюса. Сядзіба ўстановы размешчана ў гістарычным будынку былога Базыльянскага манастыра XIV стагоддзя. Комплекс будынкаў быў адрамантаваны з улікам іх гістарычнай каштоўнасці.
Спасылкі Сайт універсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з літоўскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Вільнюса Катэгорыя:Універсітэты Літвы Катэгорыя:Бізнес-школы Катэгорыя:Эканамічныя ўніверсітэты Катэгорыя:1999 год у Літве