Літоўская вышэйшая марская школа () — літоўская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Клайпедзе.
Гісторыя Школа была створана 25 лютага 1948 года пастановай Савета Міністраў СССР, загадам Міністэрства рыбнай прамысловасці СССР і Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР. Гэта была ваенізаваная навучальная ўстанова закрытага тыпу. Навучэнцы павінны былі жыць у казарме, выконваць строгі рэжым і насіць форму як унутры установы, так і за яе межамі.
Навучальная ўстанова неаднаразова мяняла сваю назву і статус: 1948 — Клайпедская марская школа 1991 — Клайпедская вышэйшая марская школа 1998 — каледж Марскога інстытута Клайпедскага ўніверсітэта 2001 — Літоўскі марскі каледж 2008 — Літоўская вышэйшая марская школа
Сімвалам Клайпеды з’яўляецца парусны карабель «Мерыдыян», які да 1968 года быў месцам стажыроўкі для курсантаў школы.
Спасылкі Сайт акадэміі
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з літоўскай мовай навучання Катэгорыя:Адукацыя ў Клайпедзе Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Літвы Катэгорыя:Марскія вышэйшыя навучальныя ўстановы Катэгорыя:1948 год у Літве