Людміла Іванаўна Сто́ражава (; , г. Кіраў, РСФСР — , Масква) — беларуская і расійская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1966)Сторожева Людмила Ивановна // КИНО-ТЕАТР.Ру , Заслужаная артыстка Чачэнскай Рэспублікі (2005).

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і актрысы Ганны Аляксандраўны Бачкаровай (1906—1981) і тэатральнага мастака Івана Іванавіча Сторажава (1901—1976).

Скончыла ў 1945 годзе студыю пры . Працавала ў Грозненскім рускім тэатры (1943—1944), (1944—1949), (1949—1950), Чаркескім рускім тэатры (1950—1956), Клайпедскім драматычным тэатры (1956—1957), Грозненскім рускім тэатры (1957—1959). З 1959 года ў Брэсцкім, з 1962 года ў Гродзенскім, у 1968—1974 гадах у Гомельскім абласным драматычным тэатрах. У 1974—1980 гадах у Арлоўскім драматычным тэатры імя І. С. Тургенева.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1961 года.

Творчасць Выканаўца драматычных і характарных роляў, творчасці ўласціва адчуванне часу і стылю драматургічнага твора, рамантычная прыўзнятасць. Сярод роляў у Брэсцкім тэатры: Ганна Карэніна (аднайменная п’еса паводле Л. Талстога), Ірына («Тры сястры» А. Чэхава), Джудзіт («» Б. Шоу), Катрын («» А. Мілера); у Гродзенскім тэатры: Манахава («Варвары» М. Горкага), Клеапатра («» У. Шэкспіра), Гарэцкая («Першы ўрок» К. Губарэвіча); у Гомельскім тэатры: Параска («Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага), Хрысціна («Грэшнае каханне» А. Дзялендзіка), Кукушкіна, Агудалава («», «» А. Астроўскага).

Сям’я Муж — заслужаны артыст Беларускай ССР Пётр Паўлавіч Філіпаў.

Літаратура

Спасылкі Сторожева Людмила Ивановна // КИНО-ТЕАТР.Ру

Катэгорыя:Актрысы тэатра СССР Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі