Каміла Мікалаеўна Крушэльніцкая (, Баранавічы — , Карэлія) — дзяячка каталіцкага касцёла.

Біяграфія

Скончыла гімназію. Падчас Першай сусветнай вайны патрапіла ў Расію. Жыла і працавала ў Маскве. Была парафіянкай . У сваёй кватэры збірала знаёмых, вяла дыскусіі на рэлігійна-філасофскія тэмы. Стварыла падпольны каталіцкі гурток.

У ноч з 28 на 29 чэрвеня 1933 года разам з іншымі паплечнікамі па веры была арыштавана. 19 лютага 1934 года асуджана па арт. 58—8, 58-10 і 58-11 КК РСФСР да 10 гадоў выпраўленча-працоўных лагероў.

На Салаўках выйшла замуж. Працягвала прапаведаваць свае перакананні. У 1937 годзе Каміла была расстралянаЗнiчкi Айчыны.

У 2003 годзе расійскі рымска-каталіцкі касцёл прапанаваў залічыць да вялікамучанікаў 16 кандыдатаў, сярод якіх была і КрушэльніцкаяКаталіцкая вялікамучаніца з Баранавіч.

Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Постаці расійскага каталіцтва