Лідыя Карсакуўна (, нар. , Баранавічы — , Канстанцін-Язёрна) — польская актрыса.

Біяграфія Бацька — Канстанцін, з арыстакратычнага роду Корсакаў, маці -- Марыя, руская. Напярэдадні Другой сусветнай вайны бацькі жылі ў Харкаве. У 5-гадовым узросце Лідыя пабачыла савецкую камедыю «Цырк» з Любоўю Арловай і вырашыла стаць актрысай. Яна наведвала балетную школу, вучылася граць на фартэпіяна, падлеткам уцякла з дома, каб трапіць у оперу.

Пасля вайны з бацькамі жыла ў Валбжыху ў Польшчы.

Славу Карсакуўне прынёс фільм «Прыгоды ў Марыенштаце» (1954), дзе яна сыграла ролю Ганкі Ручаюўны, вясковай дзяўчыны якая прыехала з музычным ансамблем выступаць у адноўленую Варшаву і закахалася.

Фільмаграфія:

Przygoda na Mariensztacie (1953) Wyrok (1961) Klub kawalerów (1962) Stawka większa niż życie (серыял) (1968) Podróż za jeden uśmiech (1972) Stawiam na Tolka Banana (серыял) (1973) Akcja pod Arsenałem (1977) Nie zaznasz spokoju (1977) Znak orła (1977) Królowa Bona (серыял) (1980) Białe tango (1981) Stacja (1981) 07 zgłoś się (серыял) (1984) Dziewczęta z Nowolipek (1985) Menedżer (1985).

У 1950 гадах выступала ў Дзяржаўным ансамблі песні і танца «Мазоўша». У 1953—1954 гадах працавала ў Тэатры сатырыкаў ў Катавіцах, з 1955 года звязана з трупай Тэатру Сырэна ў Варшаве. З 1987 года на пенсіі.

16 чэрвеня 2011 года Рада Варшавы надала актрысе званне Ганаровай грамадзянкі ВаршавыПамёрла вядомая польская артыстка з Баранавічаў.

Памерла ў Доме ветэранаў-артыстаў польскай сцэны ў Скалімове, дзе жыла свае апошнія два гады.

12 жніўня 2013 года акцёрка пахавана ў сямейным склепе на могілках Wojskowy Powązki Wojskowyje (сектар K-2-55).

Катэгорыя:Актрысы Польшчы Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Варшавы