Вышэйшая медыцынская школа ў Беластоку () — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Беластоку.

Агульная характарыстыка Заснавана ў 2003 годзе, да 2012 года функцыянавала як Вышэйшая школа касметалогіі і аховы здароўя ў Беластоку. Вучэльня дае магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю па пяці спецыяльнасцях першай і другой ступені: біятэхналогія, фізіятэрапія, касметалогія, медсястрынская справа, неадкладная медыцынская дапамога. Акрамя таго, студэнты маюць магчымасць атрымаць і паслядыпломную адукацыю.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання