Абрам (Аўром, Аўрахам) Калманавіч Рэйзен (Рэйзін) (, Койданава — , Нью-Ёрк) — яўрэйскі навеліст, паэт і журналіст, выдавец.
Сям’я Бацька Абрама, Залмана і Сары Калман Рэйзен (1848, Койданава — 1921, Мінск) — самавук. Вывучаў іўрыт, а таксама нямецкую, польскую і рускую літаратуру, а потым пісаў артыкулы і вершы для розных часопісаў на іўрыце і ідыш. Ён пераклаў на ідыш выбраныя творы Шылера, Пушкіна і іншыхWininger, Große Jüdische Nationalbiographie (1925—1936), Bd. V., Sp. 179 . Аўтар некалькіх фельетонаў у «Ха-Меліц», вершаў на іўрыце (зборнік «Іёна хомія» — «Галубка, якая буркуе», Бярдзічаў, 1893) і на ідыш.
Біяграфія Вучыўся ў хедары, затым у свайго дзядзькі, знаўцы Талмуда. Пачаткам рускай і нямецкай моў, а таксама граматыкі іўрыта навучыў бацька.
Складаў вершы з дзевяці гадоў. У 1891 годзе адзін з вершаў Рэйзена быў змешчаны ў першым выпуску «Ды ідышы бібліятэк», а ў 1892 годзе філадэльфійская газета «Штот-цайтунг» надрукавала вершы Рэйзена, атрыманыя праз Шолам-Алейхема.
Працаваў настаўнікам у Койданаве, непрацяглы час жыў у Мінску. У 1895—1898 гадах служыў у расійскім войску (музычная рота), а сваёй дэмабілізацыі прысвяціў паэму «Майн цурыккер ахейм» («Маё вяртанне дахаты», штотыднёвік «Драпак ід», Кракаў, 1899). У канцы 1899 года пераехаў з Мінска ў Варшаву.
Незадаволены прапагандай сіянізму і іўрыта ў «Драпак ід», Рэйзен выдаў альманах «Дос цванцікстэ ёрхундэрт» («Дваццатае стагоддзе», Варшава, 1900), які адпавядаў поглядам на «жаргон» ідыш як на мову сучаснай літаратуры і навукі яўрэйскага народа. У 1900-я гг. стаў вядомы як аўтар поўных сацыяльнага пратэсту вершаў у народным духу, некаторыя сталі папулярнымі песнямі.
Літаратурная дзейнасць Рэйзена была надзвычай плённай і шматстайнай (к 1929 году збор ягоных твораў складаўся з 24 тамоў). Шмат сіл аддаў выданню літаратурных часопісаў на ідыш, а таксама рэдагаванню перыядычнага друку і перакладам на ідыш (у тым ліку з рускай мовы і з іўрыта). Надаваў таксама шмат увагі ўдасканаленню школ на ідыш: выданню хрэстаматый і кніг для школьнага чытання, сумесна з братам Залманам склаў слоўнік словаў, якія ўвайшлі ў ідыш з іўрыта.
Пасля дзвюх паездак у ЗША канчаткова пасяліўся там на пачатку Першай сусветнай вайны. У яго творах (у тым ліку і ў аднаактных п’есах, якія ён пачаў пісаць з 1909 года) з’явіліся амерыканскія рэаліі, але персанажы заставаліся тымі ж жыхарамі Беларусі. У 1928 годзе здзейсніў турнэ па краінах Заходняй Еўропы і Савецкім Саюзе.
Беларускія пераклады «Стары працаўнік» пер. Эма Залкінд // Рэха працы. № 2 — 1928 У Вільні збіраліся выдаць зборнік апавяданняў у беларускім перакладзе, план не ажыццявіўся.
Зборы твораў Рейзен, А. Юбілеум ойсгабе : т. 1—12 / А. Рейзен. — Нью-Ёрк, 1920. Рейзен, А. Але верк : т. 1—24 / А. Рейзен. — Вільня, 1929. Рейзен, А. Дэрцэйлунген / А. Рейзен ; Уступ М. Літвакова. — Кіеў, 1929. Рейзен, А. Ойсгевейлтэ верк ін драй бендэр : т. 1—3 / А. Рейзен. — Масква, 1929.
Літаратура Валахановіч А. І. Пісьменніцкая сям’я з Койданава / А. І. Валахановіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск, 2004. — С. 622.
Спасылкі Эпізоды майго жыцця
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Выдаўцы Катэгорыя:Перакладчыкі на ідыш Катэгорыя:Лексікографы