Жанна Франсуаза дэ Шанталь (, Дыжон, Францыя — ) — каталіцкі святы.
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і старшыні парламента Бургундыі. Яна выйшла замуж і ў шлюбе нарадзіла шасцярых дзяцей. Калі раптоўна памёр муж Жанны, яна цалкам прысвяціла сваё жыццё рэлігіі. У 1610 годзе ў французскім мястэчку Анэсі яна разам са святым Францішкам Сальскім заснавала законную супольнасць Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, сясцёр якой называюць таксама «візіткамі» ад лацінскага слова visitatio — адведзіны.
Супольнасць вельмі хутка расла і на момант смерці заснавальніцы мела ўжо больш за 80 кляштараў. Жанна Франсуаза атрымала шмат містычных ласкаў, але разам з тым да канца жыцця змагалася з цяжкімі спакусамі і пакутавала ад розных хваробаў, якія зносіла як мучаніцтва, без скаргаў.
Памерла 13 снежня 1641 года і была пахаваная ў касцёле сясцёр візітак у Анэсі. Кананізаваная ў 1767 годзе, з’яўляецца апякункаю заснаванай ёю ордэна.
Катэгорыя:Заснавальнікі манаскіх ордэнаў Катэгорыя:Кананізаваныя ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Святыя Францыі Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XVII стагоддзя Катэгорыя:Каталіцкія святыя