Вінніцкі нацыянальны аграрны ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Вінніцы.

Гісторыя Гісторыя вучэльні бярэ пачатак у кастрычніку 1982 года - з часу стварэння Вінніцкага філіяла Украінскай сельскагаспадарчай акадэміі на базе Вінніцкай школы павышэння кваліфікацыі работнікаў сельскай гаспадаркі. 5 красавіка 1991 года Дзяржаўнай камісіяй пры Савеце Міністраў СССР на базе Вінніцкага філіяла Украінскай сельскагаспадарчай акадэміі створаны Вінніцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут. Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 16 сакавіка 2000 года на базе інстытута створаны Вінніцкі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.

Структура Факультэт аграноміі і лесаводства Факультэт эканомікі і прадпрымальніцтва Факультэт уліку і аўдыту Факультэт тэхналогій вырабніцтва і перапрацоўкі прадукцыі жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Факультэт менеджменту і права Інжынерна-тэхналагічны факультэт

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт установы

Катэгорыя:1982 год ва Украіне Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Універсітэты Вінніцы