Бярэзінская ваенна-аператыўная група (Бярэзінская ВАГ; Ваенна-аператыўная група пры Бярэзінскім падпольным райкоме КП(б)Б) — партызанскае злучэнне на акупіраванай тэрыторыі Бярэзінскага, Клічаўскага, Бялыніцкага раёнаў; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.

Створана ў ліпені 1943 года ў Бярэзінскім раёне ў адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б і загадам Магілёўскай (абласной) ВАГ на базе 120-га, 130-га, 340-га, 345-га партызанскіх атрадаў, якія ўваходзілі ў склад расфарміраванай 3-й Бярэзінскай партызанскай брыгады (з верасня 1943 года 345-ы партызанскі атрад уваходзіў у склад Брэсцкага партызанскага злучэння). У кастрычніку 1943 года створаны 346-ы партызанскі атрад.

2 ліпеня 1944 года ваенна-аператыўная група (1718 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Камандаванне Кіраўніцтва ваенна-аператыўнай групай: сакратары падпольнага райкома КП(б)Б Іосіф Пятровіч Сакалоўскі (ліпень 1943 — красавік 1944); К. А. Баранаў (красавік — ліпень 1944).

Камандзіры Сямён Адамавіч Яроцкі (ліпень — жнівень 1943); Цімафей Карнеевіч Крук (жнівень 1943 — ліпень 1944).

Начальнікі штаба Г. І. Георгіеўскі (ліпень — жнівень 1943); К. А. Арцюшын (верасень 1943 — ліпень 1944).

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе Катэгорыя:Гісторыя Магілёўскай вобласці