Гаро́шак вузкалісты (, Vicia angustifolia) — кветкавая расліна роду сямейства . Лічыцца асобным відам, або падвідам .

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло 15—60 (15—80 (90)Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения )см у даўжыню, тонкае, узыходнае каля асновы. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, апушанае, з зубчастымі прылісткамі і складаецца з 4—6 пар лісткоў. Вось ліста заканчваецца вусікам. Лісткі вузкія, суцэльныя, 2,5—3 см у даўжыню, 2—3 мм у шырыню. Кветкі буйныя, з пяццю пялёсткамі, адзінкавыя або па 2 у пазухах лісця, амаль сядзячыя. Колер кветак пурпурова-фіялетавы. Плод — лінейны вузкі струк. Насенне цёмна-бурае, амаль чорнае, часам з плямамі, 2—2,5 мм у дыяметры.

Распаўсюджанне і экалогія Гарошак вузкалісты распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Афрыкі. Заносны від у іншых рэгіёнах. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф. Сустракаецца на лугах, пашах і агародах, узлесках, у хмызняках, парках і садах, па берагах вадаёмаў, на камяністых россыпах, аблогах, пустках. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні.

Гаспадарчае значэнне Пустазелле зерневых і прапашных культур. Каштоўная кармавая расліна, па якасці не саступае гарошку пасяўному.

Літаратура  — С. 567—568.

Спасылкі

Vicia sativa subsp. nigra (L.) Ehrh. (Горошек узколистный) // ИАС «ООПТ России» Дикие родичи культурных растений. Vicia angustifolia Reichard. — Вика узколистная. // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения

Катэгорыя:Гарошак Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Пустазелле