Каралеўства Лаос () — колішняя дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, якая існавала ў 1949—1975 гадахШто такое Лаос? Адна з найбяднейшых краін Азіі, аднапартыйная сістэма, лагеры перавыхавання. Наша Ніва.

Гісторыя Пад канец ХІХ стагоддзя тэрыторыя Лаоса ўваходзіла ў склад Французскага Індакітая. У 1949 годзе Лаос набыў незалежнасць. Першым каралём стаў Сісаванг Вонг. Краху каралеўства папярэднічала грамадзянская вайна, якую вёў урад, пры падтрымцы ЗША, і партызаны арганізацый сацыялістычнага кірунку «Патэт Лао», якіх падтрымлівалі СССР і В’етнам. Грамадзянская вайна працягвалася амаль 10 гадоў (1964—1973). Урэшце, пасля выхаду амерыканцаў з Паўднёвага В’етнама, у 1975 годзе «Патэт Лао» прыйшоў да ўлады. 29 лістапада 1975 года кароль Лаоса зрокся стальца, а 2 снежня 1975 года абвешчана Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка.

Літаратура Ильинский М. Индокитай. Пепел четырёх войн. — М.: Вече, 2000. — ISBN 5-7838-0657-9

Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Найноўшага часу Катэгорыя:Гісторыя Лаоса