Нго Дзінь З’ем (, , Хюэ — , Сайгон) — в’етнамскі дзяржаўны дзеяч.
Першы прэзідэнт Рэспублікі В’етнам (1955–1963 гг.)Нго Динь Зьем.
Біяграфія Паходзіць з арыстакратычнай сям’і, якая прыняла каталіцтва – вучыўся ў французскай каталіцкай школе. У 1921 годзе скончыў школу дзяржаўнага кіравання ў Ханоі.
Знаходзіўся на дзяржаўнай службе, у тым ліку – паслядоўна кіраваў некалькімі раёнамі, з 1930 года – губернатар адной з правінцый.
У 1933 годзе быў прызначаны міністрам па справах грамадзянскіх чыноўнікаў пры імператары Бао Даі, але праз тры месяцы падаў у адстаўку.
У пачатку 1950-х гадоў неаднаразова рабіў паездкі за мяжу, у тым ліку і ў ЗША, дзе наладзіў кантакты з палітычнай элітай Злучаных Штатаў.
16 чэрвеня 1954 года, пад націскам ЗША, Бао Дай прызначыў Нго Дзінь З’ема прэм’ер-міністрам Дзяржавы В’етнам і даручыў яму сфарміраваць урад.
У кастрычніку 1955 года Бао Дай быў адхілены ад улады – Паўднёвы В’етнам быў абвешчаны рэспублікай, а Нго Дзінь З’ем заняў пасаду прэзідэнта краіныЮжный Вьетнам. Как появился, развивался и рухнул сайгонский режим.
Прэзідэнцтва У перыяд яго прэзідэнцтва з Паўднёвага В’етнама былі поўнасцю выведзены французкія войскі, разгромлена злачынная групоўка Бінь Сюен, праведзена антыопіумная кампанія.
Аднак, няўдалая аграрная рэформа, рэарганізацыя арміі і іншыя мерапрыемствы не былі прыняты насельніцтвам і не атрымалі падтрымкі з боку ЗША.
Яго палітыка, накіраваная на ўмацаванне пазіцый Рымска-каталіцкай царквы, што супярэчыла інтарэсам іншых рэлігій, прывяла ў 1963 годзе да т.з. «будыйскага крызісу».
1 лістапада 1963 года Нго Дзінь З’ем быў адхілены ад улады праз ваенны пераварот і на наступны дзень застрэлены мяцежнікамі.
Крыніцы
Спасылкі
Биография Нго Динь Зьема на сайте Spartacus Educational
Катэгорыя:Пакараныя смерцю прэзідэнты Катэгорыя:Постаці В’етнамскай вайны Катэгорыя:Кавалеры Вышэйшага ордэна Хрызантэмы Катэгорыя:Кавалеры ордэна Кароны Малайзіі Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (камандоры) Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Нідэрландскага льва Катэгорыя:Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Грамадзянскіх заслуг (Іспанія) Катэгорыя:Кавалеры ордэна Серафімаў Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа Нацыянальнага ордэна (Паўднёвы В’етнам) Катэгорыя:Прэзідэнты Рэспублікі В’етнам