Уладзімір Анатольевіч Шабан (нар. , Любань, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі ваеннакамандуючы, палкоўнік, дырэктар Беларускага дзяржаўнага цырка (з 2013).
Біяграфія Нарадзіўся 4 красавіка 1958 года ў в. Любань Вілейскага раёна Мінскай вобласціЛобатый Станислав. «Теперь целую клоуна в темечко» // Сельская газета № 2015-15 от 7 февраля 2015 . Скончыў музычную школу па класе баянаСілавікі ў беларускай культуры: з КДБ — у цырк, з міліцыі — на БТ.
Служыў ва Узброеных сілах СССР у горадзе Гатчына Ленінградскай вобласці ў воінскай часці, якая адносілася да Камітэта дзяржбяспекі СССРГлаза в глаза. Директор Белгосцирка Владимир Шабан .
Пасля службы ў войску ў 1982 годзе скончыў Мінскі інстытут культуры. Спецыяльнасць па адукацыі: культасветработнік, арганізатар-метадыст клубнай работыВладимир Шабан. Санкт-Петербургский международный культурный форум.
Пасля заканчэння ВНУ быў накіраваны на працу ў органы дзяржаўнай бяспекі, дзе праслужыў 30 гадоў. Пачынаў працаваць у Самаркандзе Узбекскай ССР, дзе працаваў на працягу 12 гадоўДиректор Белгосцирка Владимир Шабан: первый международный фестиваль циркачей соберет звезд со всех континентов.
У 1981 годзе ажаніўся, у 1983 годзе ў сям’і нарадзілася дачка, а ў 1992 годзе — сын.
У 2000 годзе працаваў начальнікам аддзела па абароне канстытуцыйнага ладу і барацьбе з тэрарызмам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па г. Мінску і Мінскай вобласціУказ Президента Республики Беларусь от 29 августа 2000 года № 467 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені». Скончыў службу ў КДБ на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласціХроника нарушений прав человека в Республике Беларусь.
З 2010 па 2013 гады працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльных, прававых і кадравых пытаннях Беларускай дзяржаўнай філармонііУ Белдзяржцырку — новыя дырэктар і мастацкі кіраўнік.
5 снежня 2013 года прызначаны дырэктарам Беларускага дзяржаўнага цырка.
Член Рэспубліканскай партыіРешение Президиума Минского городского Совета депутатов от 9 июля 2012 года № 28/2207 «Об образовании окружных избирательных комиссий по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва» .
Узнагароды медаль «За бездакорную службу» III ступені (1990) медаль «За бездакорную службу» II ступені (2000) медаль «За бездакорную службу» I ступені (2005)
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Катэгорыя:Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны цырк