Прыкарпацкі нацыянальны ўніверсітэт імя Васіля Стафаніка — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Івана-Франкоўску.

Гісторыя У адпаведнасці з указам прэзідэнта Украіны Леаніда Краўчука ад 26 жніўня 1992 года ўніверсітэт створаны на базе педагагічнага інстытута, заснаванага ў 1940 годзе як Станіславаўскі настаўніцкі інстытут. За гады свайго існавання навучальная ўстанова падрыхтавала звыш 35 тысяч спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.

Структура

Факультэты Эканамічны факультэт Педагагічны факультэт Факультэт замежных моў Факультэт псіхалогіі Факультэт матэматыкі і інфарматыкі Факультэт філалогіі Факультэт турызму Фізіка-тэхнічны факультэт Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт гісторыі, паліталогіі і міжнародных адносін Факультэт фізічнага выхавання і спорту

Інстытуты Юрыдычны інстытут Інстытут мастацтваў Інстытут паслядыпломнай адукацыі і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Каламыйскі інстытут

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт установы

Катэгорыя:1940 год ва Украіне Катэгорыя:Універсітэты Украіны