Фёдар Ігнатавіч Шырын (, в. Сухая Міля, Салігорскі раён — ) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці.

Член КПСС з 1932 года. З 1933 года на гаспадарчай, савецкай і партыйнай рабоце ў Старобінскім раёне. Удзельнік польскага пахода Чырвонай Арміі, савецка-фінскай вайны. У партызанах з 1941 года: камандзір групы, намеснік камандзіра, з сакавіка 1943 года камандзір атрада, у лістападзе 1943 — ліпені 1944 — партызанскай брыгады імя С. М. Будзённага, адначасова — член Ленінскага падпольнага РК КП(б)Б. У 1944—1960 гадах — на партыйнай, савецкай і адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Ширин Фёдор Игнатьевич // Салігорскі краязнаўчы музей Литвин А. М. Участники советско-финляндской войны в командном составе партизанских формирований (соединений, бригад, отрядов), действовавших на территоии Беларуси (1941—1944 гг.)

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Салігорскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лейтэнанты СССР Катэгорыя:Члены КПСС