Міжнародны тэхналагічны ўніверсітэт «Мікалаеўская політэхніка» — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Мікалаеве.

Агульная характарыстыка Заснавальнікамі ВНУ з'яўляюцца 5 юрыдычных асоб - 4 камерцыйныя арганізацыі і 1 грамадская арганізацыя. Універсітэт з'яўляецца правапераемнікам вышэйшай навучальнай установы «Мікалаеўскі політэхнічны інстытут». У складзе ўніверсітэта функцыянуе два профільных факультэта і факультэт паслядыпломнай адукацыі, а таксама 6 кафедраў. Колькасць студэнтаў дзённай і завочнай формы навучання складае каля 1 тысячы чалавек. Установа адукацыі мае дзяржаўную ліцэнзію і акрэдытацыйныя сертыфікаты па 12 спецыяльнасцях вышэйшай адукацыі. Згодна з рашэннямі акрэдытацыйнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі і навукі Украіны універсітэт мае права рыхтаваць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па наступных адукацыйна-кваліфікацыйным узроўням: малодшы спецыяліст, бакалаўр, спецыяліст, магістр.

Спасылкі Афіцыйны сайт установы

Катэгорыя:1991 год ва Украіне Катэгорыя:Універсітэты Украіны