Сяўко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сяўкі.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Лоеўскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзяражыцкага сельсавета.

Утвораны зноў 4 ліпеня 1967 года ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Сяўкі ў складзе 6 населеных пунктаў (Глушэц, Ляскі, Майск, Новая Лутава, Старая Лутава і Сяўкі), якія ўваходзілі ў склад Бывалькаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).. 15 кастрычніка 1976 года скасаваны пасёлак ЛяскіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бывалькаўскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 284 Об изменении административно-территориального устройства Лоевского района Гомельской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 457 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,1 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 1,1 % — азербайджанцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Сяўкі, вёскі Глушэц, Новая Лутава, Старая Лутава і пасёлак Майск.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лоеўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1967 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе