Сумскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. С. Макаранкі () — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Сумах.
Гісторыя 28 снежня 1924 года адбылося адкрыццё Сумскіх вышэйшых трохгадовых настаўніцкіх курсаў. Па выніках экзаменаў на першы курс быў залічаны 61 студэнт. У гэтым жа годзе Сумскія настаўніцкія курсы былі рэарганізаваны ў Сумскай педагагічны тэхнікум. У 1930 годзе навучальная ўстанова рэарганізавана ў Сумскі інстытут сацыяльнага выхавання, а з 1933 года — у Сумскі дзяржаўны педагагічны інстытут. У 1957 годзе навучальнай установе было прысвоена імя А. С. Макаранкі, ураджэнца Білапілля Сумской вобласці. У кастрычніку 1999 года пастановай Кабінета Міністраў Украіны інстытут быў рэарганізаваны ў Сумскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. С. Макаранкі.
Структура Інстытут педагогікі і псіхалогіі Інстытут фізічнай культуры Інстытут гісторыі, права і міжнародных адносін Інстытут культуры і мастацтваў Факультэт замежнай і славянскай філалогіі Прыродазнаўча-геаграфічны факультэт Фізіка-матэматычны факультэт
Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта
Зноскі
Катэгорыя:Сумы Катэгорыя:1924 год ва Украіне Катэгорыя:Універсітэты Украіны