Усевалад Анатолевіч Радке́віч (, Віцебск — ) — вучоны, энтамолаг і эколаг, доктар біялагічных навук (1971), прафесар (1976). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978). Выдатнік вышэйшай школы СССР. Выдатнік народнай асветы Беларусі.

Біяграфія Сын А. І. Радкевіча. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1954), аспірантуру пры Інстытуце заалогіі АН БССР (1961). З 1954 года працаваў у Віцебскім педінстытуце на кафедры заалогіі. Дэкан хіміка-біялагічнага факультэта гэтага інстытута (1962—1968), старшы навуковы супрацоўнік (1968—1970), прарэктар па навуковай рабоце (1970—1974), загадчык кафедры заалогіі (з 1973 года), загадчык створанай пры Віцебскім педінстытуце праблемнай навукова-даследчай лабараторыі па асваенні, рэканструкцыі і ахове жывёльнага свету Беларускага Паазер’я (з 1975). У апошнія гады — прафесар кафедры заалогіі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Навуковая дзейнасць Аўтар шэрагу вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай школы, у тым ліку «Экалогія» (3 выданні), «Жывёлы і расліны», член рэдкалегіі «Энцыклапедыі прыроды Беларусі» (1983—1986).

Апублікаваў больш за 90 навуковых прац па праблемах шаўкаводства, энтамалогіі, экалогіі, па методыцы выкладання біялогіі. Працаваў у складзе камісіі па біялогіі навукова-метадычнага савета Міністэрства асветы СССР, у навукова-метадычным савеце Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларусі, навуковых саветах АН Беларусі па праблемах біясферы і інш. Навуковая і грамадская дзейнасць адзначана дзяржаўнымі ўзнагародамі. Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі БеларусьПостановление Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 23 июля 1996 г. № 506-XIII О награждении Радкевича В. А. Почетной грамотой Президиума Верховного Совета Республики Беларусь .

Літаратура

Радкевіч Усевалад Анатолевіч //

Спасылкі Сайт ВДУ імя П. М. Машэрава Вучоныя Беларусі: Радкевіч, Усевалад Анатольевіч (доктар біялагічных навук; энтамалогія; 1926—1999) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Энтамолагі Беларусі Катэгорыя:Дактары біялагічных навук Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Эколагі Беларусі Катэгорыя:Шаўкаводы Катэгорыя:Дэканы факультэта хіміка-біялагічных і геаграфічных навук ВДУ імя П. М. Машэрава