Беларускі саюз у Польшчы (БСП, ) — аб’яднанне беларускіх арганізацый у Польшчы. Сядзіба аб’яднання знаходзіцца ў Беластоку.

Гісторыя

Беларускі саюз у Польшчы зарэгістраваны 15 сакавіка 1993 года. Яго ўтварылі: Беларускае аб’яднанне студэнтаў (Беласток), Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне (Беласток), Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа» (Беласток), Праграмная рада штотыднёвіка «Ніва» (Беласток), Звяз беларускай моладзі (Беласток), Беларускае культурнае таварыства «Хатка» (Гданьск).

Восенню 1993 года ў БСП уступіла Беларускае гістарычнае таварыства. Першым старшынёй саюза стаў юрыст Пётр Юшчук. Цяпер кіраўніком з’яўляецца Яўген Вапа.

Галоўнай задачай аб’яднання з'яўляецца каардынацыя дзейнасці беларускіх арганізацый.

Літаратура Historia Białorusinów Podlasia, Białystok 2016, s. 400

Спасылкі УЧОРА Ў БЕЛАСТОКУ ПРАЙШОЎ V ЗЬЕЗД БЕЛАРУСКАГА САЮЗУ ПОЛЬШЧЫ Грамадскія аб’яднанні беларусаў у Польшчы

Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Польшчы