Малі́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Малінаўка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Баршчоўскі сельсавет у складзе Лоеўскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Баршчоўка. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Астраўскога, Буда-Петрыцкага і Вялікадуброўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна. 30 ліпеня 1963 года вёска Баршчоўка перайменавана ў Новую Баршчоўку, а сельсавет — у Новабаршчоўскі сельсаветУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1963 г. Аб перайменаванні вёскі Баршчоўка і Баршчоўскага сельскага Савета Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 24 (1024).. 29 студзеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хаткаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Вулкан, Карпаўка, Лесуны, Малінаўка, Рудня Удалёўская, Удалёўка і Хаткі)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 29 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Лоеўскага раёна. 2 жніўня 1966 года ў склад сельсавета з Вышамірскага сельсавета Рэчыцкага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Белы Калодзеж, Вышкаў-Бурыцкае, Рудня-Бурыцкае)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).. 15 кастрычніка 1976 года скасаваны пасёлак ВінаградаўкаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).. 3 снежня 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малінаўка, сельсавет перайменаваны ў МалінаўскіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 3 снежня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 35 (1697).. 11 мая 1986 года скасавана вёска ЛесуныРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 мая 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 20 (1862)., 23 верасня 2011 года — вёскі Вышкаў-Бурыцкае, Дуброва, Карпаўка, Рудня Удалёўская і пасёлак КіраваРешение Лоевского районного Совета депутатов от 23 сентября 2011 г. № 70 Об упразднения сельских населенных пунктов Лоевского района Гомельской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 936 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,6 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 0,5 % — малдаване, 0,4 % — немцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 744 чалавекі.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе