Выдра для Беларусі — абарыгенны паўводны від сысуноў.

Гісторыя

Пры раскопках Старога замка ў Гродне былі знойдзены косткі 11 асобных выдраў.

На пачатак 1982 года папуляцыя налічвала каля 3200 асобін. — С. 502. У 1984 годзе ў Беларусі ўлічылі каля 3300 выдраў. — С. 161.

Сучасная папуляцыя

У Беларусі гэта звычайны від, але больш шчыльна засяляе водныя экасістэмы ў паўночных і цэнтральных раёнах. Нешматлікі.

На 2023 год папуляцыя выдры ў Беларусі складае 7129 асобінЧисленность основных видов охотничьих животных по территории Республики Беларусь .

Дынаміка агульнай колькасці

Дынаміка здабычы

Прамысловае значэнне на Беларусі невялікае: у 1924—1980 гадах нарыхтавана каля 21 з паловай тысяч шкурак (у сярэднім па 210 за год, у перадваенныя гады, 740—750у 1945—69 і каля 60 за год у 1970—1980 гадах.

Утрыманне ў няволі

Выдры жывуць у Гродзенскім заапаркуВыдра готовится к переезду в новый вольер .

Біялогія

Больш шырокае распаўсюджанне выдры ў паўночнай частцы рэспублікі абумоўлена наяўнасцю там вялікай колькасці азёр, багатых рыбай — асноўным яе кормам. Выдры Беларусі адносяцца да намінальнага падвіду ВЫДРА РЕЧНАЯ (Lutra lutra) .

Аптымальныя ўмовы пражывання выдры ў Беларусі ствараюцца на павольна бягучых сярэдніх рэках са сярэднеабводнеными і слабаабводнеными поймамі, хуткабягучых малых рэках з сярэднезабалочаными поймамі.

Варта адзначыць, што ўзаемаадносіны выдры з абарыгеннай еўрапейскай норкай дастаткова нейтральныя, паколькі яны адносна падзялілі рэсурсы і мала канкуруюць. Але амерыканская норка, інтрадукаваная ў Беларусь у 1950-х гадах, падвяргаецца экалагічнаму ціску з боку выдры.

Ахова

Выдра ў Беларусі не ахоўваецца, паляванне на яе дазволена з верасня па сакавік>.

Літаратура

Сидорович В. Е. «Норки, выдра, ласка и другие куньи» Минск, 1995. − 191с.

Спасылкі

Ресурсы охотничьей фауны Ресурсы охотничьей фауны 2015

Катэгорыя:Куніцавыя Катэгорыя:Млекакормячыя Беларусі