Звычайны ліс для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік беларускай фаўны сабачых.

Гісторыя

Паляўніча-прамысловы звер: у 1924-75 нарыхтоўчымі пунктамі закуплена 445 тысяч шкурак лісоў, з іх у 1970-75 14 тысяч. На пачатак 1980-х гадоў у БССР было каля 25,4 тысяч асобін ліса звычайнага. У 1984 годзе ў Беларусі ўлічылі каля 27 тысяч лісоў. — С. 161.

Сучасная папуляцыя Колькасць лісоў, якія жылі ў паляўнічых угоддзях Беларусі, на 2014 год складала 29700 асобінЛИСИЦА ОБЫКНОВЕННАЯ (Vulpes vulpes) .

На 2023 год папуляцыя звычайных лісоў у Беларусі складала 27 306 асобінЧисленность основных видов охотничьих животных по территории Республики Беларусь .

Дынаміка агульнай колькасці

Дынаміка здабычы

Утрыманне ў няволі

Звычайныя лісы жывуць у Гродзенскім, Віцебскім і Мінскім заапарках, у Магілёўскім заасадзе.

Біялогія

У Беларусі ва ўсіх раёнах трапляецца падвід , які распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі і з’яўляецца звычайным відам фаўны. Колькасць лісоў з году ў год неаднолькавая. Гэта вызначаецца многімі прычынамі, сярод якіх вызначальнымі з’яўляюцца ваганне колькасці мышападобных грызуноў — іх асноўнага корму, а таксама ўмоў надвор’я, асабліва зімовыхЛисица обыкновенная .

Месцапражыванні такога пластычнага віду, як лісы, разнастайныя. Яны жывуць як у розных лясных масівах, так і сярод аграландшафтаў, уключаючы ўскраіны паселішчаў чалавека. Ліс аддае перавагу месцам, дзе часта чаргуюцца спрыяльныя па кармавых умовах біятопы: лугі, палі, вадаёмы, балоты, участкі лесу, зараснікі хмызняку. Пазбягае ліс толькі шырокіх моцна забалочаных тэрыторый. Рэдка яго можна сустрэць сярод аднатыпных лясных масіваў, але затое ён ахвотна засяляе іх ўскраіны.

Навуковыя даследаванні лісоў у Беларусі

Даследванні лісоў у Беларусі праходзяць у тым ліку ў межах вывучэння распаўсюджання сярод жывёл у прыродзе і ў няволі шаленства і гельмінтозаўПрофилактические мероприятия при заразных болезнях диких животных в охотхозяйствах Могилевской области Республики Беларусь Гельминтозы диких хищных млекопитающих и ветеринарно-санитарные мероприятия по их профилактике Зоонозы (инвазионные) диких млекопитающих Беларуси Эндопаразитозы хищных животных в зоопарках Республики Беларусь або атрымання дадзеных для паспяховага вырошчвання лісоў на зверафермахЭффективность использования топинамбура как источника легкоусвояемых углеводов и витаминов в рационах молодняка лисиц .

Ахова

Лісы ў Беларусі не ахоўваюцца. На іх дазволена паляванне з першай суботы кастрычніка па 31 студзеняКАЛЕНДАРЬ ОХОТЫ

У культуры

У літаратуры і фальклоры У энцыклапедычным слоўніку «Беларуская міфалогія» паведамляецца, што ліса на побытавым узроўні з’яўляецца сімвалам хітрасці, кемлівасці, спрытнасці, лісліавсці, падману, зладзеяватасці, помслівасці, прыгажосці і г. д. На міфалагічным узроўні — яна сімвал вітальнасці і, відавочна, урадлівасці і плоднасці. Вядома такое вясельнае пажаданне з тэрыторыі Тураўшчыны: «Перэпiваю лiса, шоб дзецi велiса»Богданович, Адам Егорович (1862—1940). Пережитки древнего миросозерцания у белорусов : этнографический очерк / [сочинение] А. Е. Богдановича. — Гродно : Губернская типография, 1895. — , III, 186 с. ; 20 см. — Библиография в предисловии. — Краткий предметный указатель: с. 144.Зямля стаіць пасярод свету… Беларускія народныя прыкметы і павер’і / уклад., прадм., пераклад, бібл. У. Васілевіча. — Кн. 1. Мн., 1996. С. 102Лепешаў І. Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. Ч. 2. Мн., 1993. С. 79Топоров В. Н. Лиса//Мифы народов мира. Т. 2. М., 1992. С. 57.

Лічылася, што сустрэча на дарозе з лісой прадказвае няшчасцеДраздоў Ю. Санько С. Ліса//Міфалогія беларусаў. Энцыклапедычны слоўнік — Мінск: Беларусь, 2011. С. 290—291.

У філатэліі

Літаратура

Дунин В. Ф. «Лисица обыкновенная»/ Звери: Популярный энциклопедический справочник (Животный мир Беларуси). Минск, 2003. С.185-189 Гричик В. В., Бурко Л. Д. «Животный мир Беларуси. Позвоночные : учеб. пособие» Минск, 2013. −399 с. Анисимова Е. И. Формирование гельминтоценозов лисицы (Vulpes vulpes) в ландшафтных подзонах Беларуси / Е. И. Анисимова // Основные достижения и перспективы развития паразитологии : материалы Международной конференции к 125-летию К. И. Скрябина. — М., 2004. — С. 27 — 28. Быкова Н. К., Лях Ю. Г., Пальчевская К. И., Ермолаева И. А., Янута Г. Г. «Животный мир»/ Состояние природной среды Беларуси. Экологический бюллетень за 2013 год. Минск, 2014 °C.272-305 Обзоры результативности экологической деятельности ЕЭК ООН. Беларусь. Третий обзор / Серия обзоров результативности экологической деятельности. Выпуск № 44. Нью-Йорк и Женева, 2016. −445с. Сержанин И. Н. «Млекопитающие Белоруссии». Издание 2-е. Минск, 1961. −321с. Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с.

Спасылкі

Ресурсы охотничьей фаўны Ресурсы охотничьей фаўны 2015

Катэгорыя:Сабачыя Катэгорыя:Млекакормячыя Беларусі