Вадзім Анатолевіч Богуш () — беларускі спецыяліст у галіне электронікі і мікраэлектронікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2007), кандыдат тэхнічных навук (2000).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (кваліфікацыя «Інжынер радыётэхнічных сістэм», 1997).

Працаваў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (прарэктар па вучэбнай рабоце, прарэктар па навуковай рабоце).

3 верасня 2010 года прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 3 сентября 2010 года № 472 «О назначении В. А. Богуша». Працаваў у Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014—2018, першы намеснік міністра), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 2018 года дацэнт кафедры аховы інфармацыі, загадчык кафедры метралогіі і стандартызацыі, з 24 мая 2018 года — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: даследаванне праблем кіравання бяспекай; электрамагнітная і інфармацыйная бяспека ў тэхнічных сістэмах; распрацоўка тэарэтычных асноў і метадаў стварэння новых элементаў і матэрыялаў для электроннай тэхнікі (у т. л. мікра- і нанаэлектронікі); распрацоўка і прымяненне інфармацыйна-камунікацыйных сістэм, сэрвісаў у сістэмах кіравання, вучэбным працэсе і навуковай дзейнасці.

У красавіку 2024 года стаў членам Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.

Узнагароды і званні

Медаль «За працоўныя заслугі» (10.09.2025).

Крыніцы

Літаратура Формирование наноструктурированных металлсодержащих покрытий осаждением из водных растворов, их свойства и применение в электронике : диссертация … доктора физико-математических наук : 05.27.01 : защищена 12.04.2007 : утверждена 03.10.2007 / Богуш Вадим Анатольевич. — Минск, 2006. Композитные металлосодержащие волокнистые материалы для гибких экранов электромагнитного излучения : диссертация … кандидата технических наук : 05.27.06 : защищена 27.04.2000 : утверждена 13.10.2000 / Богуш Вадим Анатольевич. — Минск, 2000.

Катэгорыя:Рэктары БДУІР Катэгорыя:Намеснікі міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу