Аліна Анатольеўна Корбут (нар. , г. Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэорыі, методыкі і арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці. Кандыдат педагагічных навук (1997), дацэнт (2000).
Біяграфія Скончыла Мінскі інстытут культуры (1993), Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы БДУ (спецыяльнасць «Псіхалогія», 2000).
Працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1998, дацэнт кафедры педагогікі сацыякультурнай дзейнасці, з 2013 — дэкан факультэта завочнага навучання, з 2015 — першы прарэктар, у 2017—2020 гадах — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: псіхакарэкцыйная педагогіка; гульнявая дзейнасць; гульнявая тэрапія; сацыяльная педагогіка; сацыякультурная дзейнасць у сферы вольнага часуСупрацоўнікі кафедры Корбут, Аліна Анатольеўна (кандыдат педагагічных навук; сацыякультурная дзейнасць; нар. 1972).
Катэгорыя:Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Дэканы БДУКМ