Вадзім Якаўлевіч Пы́хцін (; — ) — вучоны і канструктар у галіне вылічальнай тэхнікі, доктар тэхнічных навук (1990). Брат А. Я. Пыхціна.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Бобрынэць (Кіраваградская вобласць, Украіна). У 1955 годзе скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут. З красавіка 1955 па красавік 1962 года працаваў у Пензенскім філіяле СКБ-245. З красавіка 1962 кастрычнік 1963 года працаваў на заводзе «Прамень» у Кішынёве, дзе кіраваў групай і займаў пасаду галоўнага інжынера. З 1965 (з 1971) года В. Я. Пыхцін ў НДІЭВМ у Мінску, дзе ў 1987—1984 гадах займаў пасаду дырэктара. Адначасова ў 1973—1984 гадах — прафесар кафедры інфармацыйна-вылічальных сістэм Мінскага вышэйшага зенітнага ракетнага вучылішча.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па вылічальнай тэхніцы. Прымаў удзел у распрацоўцы ЭВМ «Урал», быў намеснікам галоўнага канструктара Адзінай сістэмы ЭВМ (ЕС ЭВМ), галоўным канструктарам перыферыйных прылад ЭВМ «Мінск» і ЕС ЭВМ, галоўным канструктарам ЭВМ ЕС7920. Аўтар шэрагу вынаходстваўБанк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента.
Сярод апублікаваных прац: Некоторые вопросы организации ЭВМ широкого применения: Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата технических наук. (05.252) / Ин-т точной механики и вычислит. техники АН СССР. — М.: [б. и.], 1970. Электронная вычислительная машина «Минск-32». — М., 1972 (разам з В. У. Пржыялкоўскім і Г. Дз. Смірновым).
Узнагароды Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Прэмія Ленінскага камсамола (1970) Дзяржаўная прэмія СССР (1983)
Літаратура
Спасылкі Вучоныя Беларусі: Пыхцін, Вадзім Якаўлевіч (доктар тэхнічных навук; вылічальная тэхніка; 1938—1997) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі История кафедры вычислительной техники МЭИ // Виртуальный компьютерный музей Ветераны НИИЭВМ // Виртуальный компьютерный музей Учёные МВИЗРУ — лауреаты Государственных премий СССР и БССР // Журнал «Воздушно-космическая оборона» Баландин К. И. Уроженцы Беларуси — лауреаты Нобелевской, Демидовской, Ленинской и Государственной премий СССР. — Мн., БНТУ, 2017.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраваградскай вобласці Катэгорыя:Канструктары СССР Катэгорыя:Інжынеры СССР Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:НДІЭВМ