Партызанская брыгада імя С. М. Кірава — партызанская брыгада створаная ў ліпені 1943 года на базе атрада імя Кірава (арганізавана ў чэрвені 1942 года). Дзейнічала на тэрыторыі Лунінецкага і Ленінскага раёнаў. 8 ліпеня 1944 года брыгада (1265 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад Партызанскі атрад «За Радзіму»; Партызанскі атрад імя Кірава; Партызанскі атрад імя Сталіна.

Камандаванне Камандзіры Андрэй Пятровіч Савіцкі; Фёдар Іванавіч Лісовіч.

Камісары Фёдар Іванавіч Лісовіч; Рыгор Пятровіч Швец.

Начальнікі штаба А. І. Кубасаў.

Гісторыя Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных участках Мікашэвічы — Пінск, Лунінец — Малькавічы і шашэйных дарогах. Удзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна». Падрыўная група атрада імя Кірава пусціла пад адхон больш за 20 эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай. Знішчылі 38 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі, 90 аўтамашын, патапілі 8 баржаў, паромаў, катэраў, падарвалі 23 чыгуначныя масты. З атрадамі імя М. Ц. Шыша і «Камарова» (В. З. Каржа) разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Лунін, Бастынь, Парахонск (жнівень 1942 года), Ленін (верасень 1942, Ленінскі бой), чыгуначнай станцыі Сінкевічы (кастрычнік 1942 года, Сінкевіцкая аперацыя), дзе знішчылі станцыйную гаспадарку, эшалон з боепрыпасамі. У студзені — сакавіку 1943 года вялі баі з карнікамі каля вёсак Рыдзігерава, Флярова, Манасеева, Чарабасава Лунінецкага раёна. У красавіку — ліпені 1944 года правялі засадныя баі каля вёсак Сошна, Малькавічы, Задуб’е, Бастынь, Бакінічы, Мелясніца, Красцінава і іншых, мініравалі шляхі адступлення нямецкіх часцей. У ліпені 1944 разам з Чырвонай Арміяй вялі баі на чыгуначным участку Бастынь — Дзятлавічы.

Памяць У 1964 годзе ў горадзе Лунінцы ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

Спасылкі Бригада имени С. М. Кирова

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе