1-я Буда-Кашалёўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года на базе атрадаў, вылучаных 10-й Журавіцкай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага і Жлобінскага раёнаў. 2 кастрычніка, 20 — 25 лістапада, 2 снежня 1943 года брыгада (1585 партызан, 4 атрады) паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад 108-ы партызанскі атрад імя Р. І. Катоўскага; 262-і партызанскі атрад імя В. П. Чкалава; 263-і партызанскі атрад імя М. І. Кутузава.
Пазней у складзе брыгады былі створаны: партызанскі атрад імя К. К. Ракасоўскага; партызанскі атрад імя А. В. Суворава, 108-ы партызанскі атрад быў вылучаны ў самастойны.
15 кастрычніка 1943 года з асабовага складу 3-й роты 263-га атрада імя М. І. Кутузава арганізаваны атрад «Смерць фашызму» (расфарміраваны 4 лістапада таго ж года), а таксама згадваецца атрад імя Р. К. Арджанікідзэ, але яго баявая дзейнасць не праследжваецца.
Камандаванне Камандзір Аляксей Мікалаевіч Дземчанка (жнівень — снежань 1943).
Камісар Станіслаў Паўлавіч Каспрук (жнівень — снежань 1943).
Начальнікі штаба Аркадзь Ягоравіч Фінадзееў (жнівень — кастрычнік 1943); Пётр Яфрэмвіч Мацюшкоў (кастрычнік — снежань 1943).
Гісторыя Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунцы Гомель — Жлобін. У ліпені — жніўні 1943 года пусцілі пад адхон 27 эшалонаў, знішчылі 47 аўтамашын, 12 мастоў, захапілі 10 кулямётаў, 13 аўтаматаў і 180 вінтовак. У жніўні — верасні 1943 падарвалі больш за 1000 рэек.
Літаратура
Спасылкі 1-я Буда-Кошелёвская бригада
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе