Лілія Уладзіміраўна Уласава (нар. ) — беларуская правазнаўца, палітычная зняволеная.
Вядомая юрыстка і міжнародная медыятарка, партнёрка і дырэктарка юрыдычнай кампаніі «Уласава, Міхель і партнёры». У 2020 годзе ўвайшла ў Прэзідыум Каардынацыйнай рады, створанай з мэтай прыняцця захадаў па стабілізацыі сітуацыі ў Беларусі, забеспячэння трансферу ўлады і абароны суверэнітэту і незалежнасці. Была затрыманая 31 жніўня 2020 года супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Супраць яе ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад падаткаабкладання). Уласава ўтрымлівалася пад вартай у СІЗА №1 г. Мінска. 7 верасня 2020 года сумеснай заявай адзінаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай. 23 верасня 2020 года шэфства над палітычнай зняволенай узяла , намесніца старшыні Еўрапейскага парламента. 19 кастрычніка мера стрымання была змененая на хатні арышт. 23 кастрычніка хатні арышт быў скасаваныprisoners.spring96.org.
У ліку чатырох беларускіх юрыстаў уганаравана прэміяй «За абарону правоў чалавека-2021» Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасцей Еўропыspring96.org.
Крыніцы
Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»