Стэван Ра́ічкавіч (; , Перасніце, Сербія — ) — сербскі пісьменнік, перакладчык. Правадзейны член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1981).

Біяграфічныя звесткі Скончыў Бялградскі ўніверсітэт (1952). Працаваў на радыё, у 1959—1981 гадах у выдавецтве «Асвета».

Творчасць Друкуецца з 1945 года. Найбольш вядомы як паэт-лірык (зборнікі «Дзяцінства!», 1950, «Песня цішыні», 1952, «Балада пра адвячорак», 1955, «Каменная калыханка», 1963, «Запісы пра чорнага Уладзіміра», 1971, «Кола для катавання», 1981 і інш.). Аўтар паэмы «Выпадковыя мемуары» (1978), кніг эсэ «Нататкі пра паэзію» (1978), «Інтымныя карты» (1985). Піша для дзяцей, перакладае на сербскахарвацкую мову беларускіх, англійскіх, італьянскіх, рускіх, украінскіх паэтаў. Укладальнік анталогіі «Славянскія рыфмы» (1976), у якой змешчаны ў яго перакладзе 5 вершаў Янкі Купалы.

На беларускую мову асобныя вершы Стэвана Раічкавіча пераклаў Ніл Гілевіч.

Беларускія пераклады У кн.: Па камянях, як па зорах: Выбр. старонкі сучаснай югасл. паэзіі. Мн., 1981. У кн.: Гілевіч Н. Роднасць: Выбр. пер. са слав. паэтаў. Мн., 1983. У кн.: Сербская паэзія. Мн., 1989.

Літаратура

Катэгорыя:Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта Катэгорыя:Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў Катэгорыя:Паэты Сербіі Катэгорыя:Перакладчыкі Сербіі Катэгорыя:Сербскамоўныя паэты Катэгорыя:Сербскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Югаславіі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі на сербскую мову