Цэнтральнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі () — найвышэйшая паліцыйная ўстанова ў Першай Славацкай Рэспубліцы, якая займалася выведнай дзейнасцю. Заснаваная была 1 студзеня 1940 года і існавала ажно да заняпаду дзяржавы ўвесну 1945 года. Гэтая ўстанова мела свой спіс ды рэестр тайных агентаў, супрацоўнічала з арганізацыямі ГСНП, напрыклад, з Глінкавай гвардыяй і Глінкавай моладдзю, а таксама партыяй карпацкіх немцаў Нямецкай партыяй.
Упраўленне ўзнікла шляхам злучэння чацвёртага аддзялення Міністэрства ўнутраных спраў і выведнага аддзялення паліцыйнага ўпраўлення ў Браціславе як Прэзідыума МУС Славакіі. Прычынай заснавання паслужыла адсутнасць адзінай арганізаванай спецслужбы. Першым кіраўніком Цэнтральнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі стаў Ёзеф Мішык. Увесь дзяржаўна-рэпрэсіўны апарат дзяржавы быў падпарадкаваны выведнай службе: паліцыя, жандармерыя, жупныя і акруговыя ўпраўленні і натарыусыBaka, I., 2010, Politický systém a režim Slovenskej republiky v rokoch 1939—1940. Vojenský historický ústav, Bratislava, s. 231. Цэнтральнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі супрацоўнічала з нямецкім Гестапа. Пасля Славацкага нацыянальнага паўстання Цэнтральнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі ўдзельнічала ў дэпартацыі каля 3595 асоб у нацысцкія канцэнтрацыйныя лагерыPlevza, V. a kolektív, Dejiny Slovenského národného povstania 1944 — 5. zväzok. Bratislava, Nakladateľstvo Pravda 1985, s. 579.
Некаторыя працаўнікі ўпраўлення супрацоўнічалі з антыфашысцкім рухам супраціўленьня.
Кіраўнікі Ёзаф Мішык (чэрвень — лета 1940 года) Міхал Локшык (1-2 дні ў чэрвені 1940 года) Ян Амбра (лета 1940 года — 14 студзеня 1941 года) Петэр Старынскі (студзень 1941 года —24 верасня 1942 года) Ёзеф Бенюшка (верасень 1942 года — лістапад 1944 года) Павал Дэнк (лістапад 1944 года — вясна 1956 года)
Зноскі
Спасылкі Указ міністра ўнутраных спраў пра ўтварэнне Цэнтральнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі (2 студзеня 1942 года)
Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя ў 1945 годзе Катэгорыя:1940 год у Славакіі Катэгорыя:Першая Славацкая Рэспубліка Катэгорыя:Дзяржаўны лад Славакіі Катэгорыя:Спецслужбы