Дзя́тлавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Старыя Дзятлавічы.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Дзятлавіцкі (Старадзятлавіцкі) сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Навадзятлавіцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 23 мая 1959 года ў склад сельсавета з Чкалаўскага сельсавета перададзена вёска ЧкалаваРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 3 населеныя пункты. 2 чэрвеня 1976 года скасаваны пасёлак БялыньРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 чэрвеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бабовіцкага (вёскі Старыя Дзятлавічы і Чкалава) і Шарпілаўскага (вёска Новыя Дзятлавічы) сельсаветаўРешение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области .
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гомельскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дзятлавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе