Прыазоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт () — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, размешчаная ў Марыупале.
Гісторыя ВНУ створана ў 1929 годзе на базе вячэрняга працоўнага металургічнага тэхнікума як Марыупальскі металургічны інстытут, які згодам быў ператвораны ва ўніверсітэт. На той час тут навучалі спецыялістаў без адрыву ад вытворчасці па спецыяльнасцях: сталеплавільная і пракатная вытворчасць, механікі-канструктары, інжынеры-цеплатэхнікі, інжынеры-тэрмісты і інш. У 1939 годзе было адкрыта дзённае аддзяленне па спецыяльнасцях: сталеплавільная і пракатная вытворчасць, металазнаўства і тэрмаапрацоўка чорных і каляровых металаў. У пачатку 1960-х гадоў у інстытуце працавалі 160 выкладчыкаў, 52 з якіх мелі навуковую ступень. У сярэдзіне 1980-х гадоў ВНУ актыўна развівалася, колькасць выкладчыкаў складала ўжо 360 чалавек, з іх 192 — дактароў і кандыдатаў навук. Выпуск спецыялістаў усіх формаў навучання на працягу 20 гадоў павялічылася з 394 чалавек да 1141 штогод. З 9 чэрвеня 1990 года навучальная ўстанова атрымала вышэйшы — IV ўзровень акрэдытацыі. У 1993 годзе Міністэрства адукацыі і навукі Украіны прыняло пастанову аб наданні Марыупальскаму металургічнаму інстытуту новага статуса і назвы — Прыазоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.
Структура Інстытут металаў Эканамічны факультэт Энергетычны факультэт Металургічны факультэт Сацыяльна-гуманітарны факультэт Факультэт інжынернай і моўнай падрыхтоўкі Факультэт інфармацыйных тэхналогій Факультэт машынабудавання і зваравання Факультэт транспартных тэхналогій Інстытут павышэння кваліфікацыі
Рэктары Кастанцін Васільевіч Чарнавусаў (1930—1933) Віктар Паўлавіч Красільнікаў (1931—1933) Дзмітрый Еўдакімавіч Алмашын (1933—1935) Міхал Міхайлавіч Гіршовіч (1935—1938) Іван Мікалаевіч Удавенка (1937—1938, 1943—1944) Міхал Якаўлевіч Озераў (1939—1941) Цімафей Міхайлавіч Смірноў (1944—1951) Мікалай Александровіч Калошын (1951—1969) Яўген Александровіч Капусцін (1969—1981) Ігар Уладзіміравіч Жажэленка (1981—2003) Вячаслаў Сцяпанавіч Валошын (з 2003)
Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Марыупаль Катэгорыя:1929 год ва Украіне