Collegium Nobilium (Калегіум нобіліум; ) — элітарная сярэдняя навучальная ўстанова ордэна езуітаў у Вільні. Брала пачатак з заснаванага ў 1740 годзе стольнікам лідскім Д. К. Шышкам канвікта (бурсы) пры Віленскай акадэміі для ўтрымання 7 падлеткаў з незаможнай шляхты. З прыняццем сыноў багатай шляхты канвікт у 1552 годзе пераўтвораны Адамам Абрамовічам у калегіум са сваім складам выкладчыкаў і незалежнымі ад акадэміі вучэбнымі планамі, уласнай бібліятэкай. З 1765 года існаваў незалежна ад акадэміі, яго рэктар падначалены непасрэдна правінцыялу езуітаў. Вучылася каля 50 вучняў, у асноўным з багатых шляхецкіх родаў (Тышкевічаў, Агінскіх, Пузынаў, Валовічаў і інш.). У калегіуме навучалі польскай, лацінскай, нямецкай, французскай мовам, паэтыцы, рыторыцы, арыфметыцы, геаметрыі, трыганаметрыі, астраноміі, гісторыі, геаграфіі, музыцы, танцам, маляванню. Існаваў да 1775 года, калі на яго месцы Адукацыйная камісія адчыніла канвікт для сыноў незаможнай шляхты.
Літаратура
Piechnik L. Rzyt oka na powstanie, rozwój i likwidację jezuickiego Collegium Nobilium w Wilnie // Studia z dziejów oświaty i kultury umysłowej w Polsce XVIII—XX w. Wrocław etc., 1977; Puchowski K. Jezuickie kolegia szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodów. Studium z dziejów edukacji elit. Gdańsk, 2007.
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Вільні Катэгорыя:Адукацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Езуіцкія калегіумы Катэгорыя:1740 год у Беларусі