Аляксандр Халецкі (? — да 12 кастрычніка 1651) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Халецкіх герба «Халецкі». Сын Дзмітрыя Есіфавіча.

Вучыўся ў Лёвене. Войт віленскі ў 1610—1620 гадах, каралеўскі сакратар у 1620, маршалак лідскі з 1623 года. Шмат разоў выбіраўся паслом на соймы, яго маршалак у 1627, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1628—1632 гадах.

Сям’я У шлюбе з Ганнай, дачкой Мацея Бажымінскага, дзяцей не было.

У шлюбе з Альжбетай, дачкой ваяводы менскага Гедэона Дунін-Раецкага, меў дзяцей: Яўстах, манах; Гедэон Аляксандр (пам. 1696), староста навасельскі.

Крыніцы

Літаратура

Лаўрэш Л. Маршалкі Лідскага павета // Лідскі летапісец. № 2 (90). 2020.

Катэгорыя:Памерлі ў 1651 годзе Катэгорыя:Войты віленскія Катэгорыя:Каралеўскія сакратары Катэгорыя:Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі земскія лідскія Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага