Данбаскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт () — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, размешчаная ў Славянску.
Гісторыя ВНУ заснавана ў 1939 годзе на базе педагагічнага вучылішча як настаўніцкі інстытут з двухгадовым тэрмінам навучання. У склад інстытута ўваходзілі тады два факультэты: гістарычны і філалагічны, на якія ў першы год паступілі 210 студэнтаў. У 1954 годзе Славянскі настаўніцкі інстытут набывае статус вышэйшай навучальнай установы з пяці- і чатырохгадовым тэрмінам навучання і новую назву - Славянскі дзяржаўны педагагічны інстытут. У 2011 годзе адбылося аб'яднанне Славянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта з Горліўскім дзяржаўным педагагічным інстытутам. Новая вышэйшая навучальная ўстанова атрымала назву "Данбаскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт".
Структура Фізіка-матэматычны факультэт Філалагічны факультэт Факультэт пачатковай, тэхналагічнай і прафесійнай адукацыі Педагагічны факультэт Факультэт спецыяльнай адукацыі Факультэт фізічнага выхавання Факультэт гуманітарнай і эканамічнай адукацыі
Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Славянск Катэгорыя:1939 год ва Украіне