The Miracles — амерыканскі рытм-н-блюзавы гурт 1-ы поспех фірмы гуказапісу Беры Гордзі Motown Records. Вакальны гурт афраамерыканцаў з Дэтройта ўтварыўся ў 1955 годзе пры ўдзеле спевака Смокі Робінсана. Вядомы як «soul supergroup» фірмы Motown, яны запісалі больш за 50 хітоў, уключаючы 26 Billboard Top 40 сінглаў, 16 з якіх дасягнулі top 20, сем увайшлі ў дзясятку лепшых і два былі № 1 (у 1970 г. — «The Tears of a Clown», у перыяд, калі з гуртом быў Смокі Робінсан і ў 1976 — «Love Machine» з іншым салістам Білі Грыфінам). У 2004 годзе яны былі названы часопісам Rolling Stone пад № 32 у яго 100 найвялікшых артыстаў усіх часоў, захаваўшы тую ж пазіцыю і праз 7 гадоў (у 2011 годзе). Гурт быў уключаны ў Залу Славы Грэмі Grammy Hall of Fame і атрымаў зорку на галівудскай «Алеі славы» ў 2009 годзе. У 2008 часопіс «Billboard» назваў іх пад № 61 у сваім спісе 100 найбольш паспяховых выканаўцаў усіх часоў.
The Miracles былі ўключаныя ў Залу славы вакальных гуртоў у 2001 годзе і ў Залу славы рок-н-ролу ў 2012 годзе.
Дыскаграфія The Miracles
Hi... We're the Miracles (1961) Cookin' with the Miracles (1961) I'll Try Something New (1962) The Fabulous Miracles (1963) The Miracles Doin' Mickey's Monkey (1963) I Like It Like That (1964)
Smokey Robinson & the Miracles
Going to a Go-Go (1965) Away We a Go-Go (1966) Make It Happen (1967) (Перавыдадзены ў 1970 як The Tears of a Clown) Special Occasion (1968) Time Out for Smokey Robinson & The Miracles (1969) Four in Blue (1969) What Love Has...Joined Together (1970) A Pocket Full of Miracles (1970) The Season for Miracles (1970) One Dozen Roses (1971) Flying High Together (1972)
The Miracles
Renaissance (1973) Do It Baby (1974) Don't Cha Love It (1975) City of Angels (1975) The Power of Music (1976) Love Crazy (1977) The Miracles (1978)
Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1955 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы ЗША Катэгорыя:Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола