Хаало (, Вогненная печ) — былая турма, а цяпер музей і турыстычны аб’ект у Ханоі (В’етнам). Пабудавана французскімі каланіяльнымі ўладамі ў 1896 годзе для ўтрымання в’етнамскіх палітвязняў — праціўнікаў каланіялізму. Першапачатковая французскае назва турмы была Maison Centrale.

Падчас вайны ў В’етнаме Хаало выкарыстоўвалася паўночнав’етнамскімі ўладамі для ўтрымання палонных амерыканскіх пілотаў, якія далі ёй мянушку «Ханой Хілтан» (). Самым вядомым былым зняволеным турмы з’яўляўся будучы амерыканскі палітык Джон Макейн.

Гісторыя Турма «Maison Centrale» была пабудавана французскімі каланіяльнымі ўладамі ў 1896 годзе. Была прызначана для ўтрымання каля 450 палітычных зняволеных — праціўнікаў французскага каланіяльнага рэжыму ў Індакітаі.

У 1954 годхе, пасля заканчэння Першай Індакітайскай вайны, сыходу французаў з Індакітая і стварэнні двух незалежных в’етнамскіх дзяржаў, турма перайшла пад кантроль Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам. Яна была названая «Хаало» па назве вуліцы, на якой размяшчалася.

У жніўні 1964 года авіяцыя ЗША здзейсніла першы налёт на Дэмакратычную Рэспубліку В’етнам. Было збіта два самалёты і ўзяты ў палон малодшы лейтэнант Эверэт Альварэс, які і стаў першым амерыканцам у Хаало. Пасля пачатку рэгулярных бамбардзіровак у 1965 годзе ў турму пачалі прыбываць іншыя лётчыкі. Паколькі ЗША і Паўночны В’етнам фармальна не знаходзіліся ў стане вайны, паўночнав’етнамскія ўлады аддавалі перавагу называць палонных амерыканцаў злачынцамі і спачатку ўтрымлівалі іх у турме для крымінальнікаў замест спецыяльнага лагера ваеннапалонных.

Пазней амерыканцаў сталі размяркоўваць па іншых турмах і лагерах у розных раёнах краіны, але некаторая частка заўсёды ўтрымлівалася ў Хаало. Найбольш вядомымі вязнямі турмы былі Дуглас Пітэрсан (у 1997 стаў першым амерыканскім паслом у В’етнаме пасля аднаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі), Джэймс Стокдэйл, Робі Рыснер, Джон Макейн. З-за цяжкіх умоў утрымання амерыканскія лётчыкі далі Хаало іранічную мянушку «Ханой Хілтан», па аналогіі з вядомымі гатэлямі сеткі Hilton Hotels. У 1972 годзе турму наведала вядомая актрыса і актывістка антываеннага руху Джэйн Фонда, якая пасля заявіла, што палонныя амерыканцы ўтрымліваюцца ў добрых умовах.

У гэты ж час зафіксаваны шэраг правапарушэнняў з боку наглядчыкаў і катаванняў амерыканскіх палонных.

У 1990-я гады турма была амаль поўнасцю знесена. На яе тэрыторыі было пабудавана некалькі камерцыйных будынкаў, уключаючы 25-павярховы жылы дом. Захаваўся толькі вартавы будынак, які знаходзіўся ля ўваходу. Тут размешчаны музей гісторыі Хаало.

У 1999 годзе ў Ханоі была адкрыта пяцізоркавая гасцініца сеткі «Хілтан», якая атрымала назву «Ханой Хілтан Опера».

Адлюстраванне ў культуры «Любячы і ваюючы» (1987) — амерыканскі мастацкі фільм па кнізе былога зняволенага турмы Хаало Джэймса Стокдэйла. «Ханой Хілтан» (1987) — амерыканскі мастацкі фільм, зняты па ўспамінах былых зняволеных турмы Хаало.

Галерэя

Гл. таксама Бангкванг

Спасылкі

Hanoi Hilton

Катэгорыя:Музеі Ханоя Катэгорыя:Турмы В’етнама Катэгорыя:Музеі-турмы Катэгорыя:З’явіліся ў 1896 годзе Катэгорыя:Будынкі і збудаванні В’етнама Катэгорыя:Ваенныя злачынствы падчас вайны ў В’етнаме Катэгорыя:Колішнія турмы