«Маладо́сць» () — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Паала Сарэнціна.
Сюжэт Фрэд, славуты кампазітар і дырыжор, насуперак просьбам Яе Вялікасці адмаўляецца выступіць на Дні нараджэння прынца Філіпа, і на гэта ў яго ёсць важкая прычына. Мік, аскараносны рэжысёр, на ўсю моц працуе над новым сцэнарыем «фільма-адкрыцця», але справа не вельмі спорыцца. Фрэд і Мік ужо паўстагоддзя сябруюць, смяюцца над сабой і дзівяцца хараству і несправядлівасці гэтага свету. Лета яны правядуць на альпійскім курорце, дзе любоўныя перажыванні ўжо сталых дзяцей, выпадкова падгледжаныя драмы і адкрыцці далёкага мінулага назаўжды зменяць лёсы сяброў.
Акцёрскі склад Майкл Кейн — Фрэд Бэлінджэр Харві Кейтэль — Мік Бойл Рэйчэл Вайс — Ліна Бэлінджэр Пол Дана — Джымі Тры Джэйн Фонда — Брэнда Марэль
Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 22 кінаўзнагародамі і яшчэ 57 намінацыямі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Італіі 2015 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2015 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2015 года Катэгорыя:Фільмы Швейцарыі 2015 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2015 года Катэгорыя:Кінакамедыі 2015 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Швейцарыі Катэгорыя:Кінакамедыі Італіі Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Кінакамедыі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кінакамедыі Швейцарыі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Паала Сарэнціна Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Паала Сарэнціна Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі