Мікалай Паўлавіч Пятро́ў (; — ) — рускі вучоны ў галіне механікі і інжынер, генерал-інжынер, прафесар, Ганаровы член Пецярбургскай акадэміі навук (1894). Бацька М. М. Пятрова.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Трубчэўск Арлоўскай губерні. Пачатковую адукацыю атрымаў у сям’і. У 1855 годзе скончыў Канстанцінаўскі кадэцкі корпус. З 1855 годзе ў чыне прапаршчыка служыў у лейб-гвардзейскім Фінляндскім палку. У 1857 годзе скончыў афіцэрскія класы Мікалаеўскага інжынернага вучылішча і служыў на кафедры матэматыкі пад кіраўніцтвам М. В. Астраградскага. У 1866 годзе быў накіраваны ў камандзіроўку за мяжу з мэтай вывучэння прыкладной механікі. Пасля вяртання з камандзіроўкі ў 1866 годзе выкладаў у Мікалаеўскай інжынернай акадэміі і з 1871Афіцыйны сайт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута года ў Санкт-Пецярбургскім практычным тэхналагічным інстытуце. У 1888—1892 гадах займаў пасаду старшыні Упраўлення казённых дарог, з 1892 года старшыня Інжынернага савета Міністэрства шляхоў зносін, з 1893 года — сябра (намеснік) міністра шляхоў зносін. У 1895 годзе кіраваў Камісіяй па збудаванню Сібірскай чыгункі.
У 1896—1905 гадах М. П. Пятроў старшыня Імперскага рускага тэхнічнага таварыства, з 1900 года член Дзяржаўнага савета, з 1907—1915 гадах старшыня яго 2-а дэпартамента.
Па ініцыятыве М. П. Пятрова створана Маскоўскае інжынернае вучылішча ведамства шляхоў зносін (сучасны Расійскі ўніверсітэт транспарту).
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па гідрадынамічнай тэорыі змазкі, тэорыі вісказіметрыі, прыкладной механіцы, чыгуначнай тэхніцы. Вывеў закон трэння пры наяўнасці змазкі, заклаў асновы гідрадынамічнай тэорыі трэння ў машынах. Праводзіў даследаванне метадаў разліку цягі цягнікоў, ціску колаў на рэйкі і іх трываласці, дзейнасці тармазных сістэм на чыгуначным транспарце.
Літаратура
Спасылкі
Петров Николай Павлович (13.5.1836 — 15.1.1920) // Афіцыйны сайт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута Учёные и изобретатели. // История РЖД
Катэгорыя:Інжынеры Расійскай імперыі Катэгорыя:Фізікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі Катэгорыя:Ваенныя інжынеры