Курган Дружбы (, ) — манумент на стыку граніц Беларусі, Расіі і Латвіі за 5 км на поўнач ад в. Прошкі.

Насыпаны ў 1959 годзе (адкрыты 3 ліпеня 1959 года) у памяць баявой садружнасці партызан Беларусі, Расіі і Латвіі. Аўтары комплексу — архітэктары Л. Брэль, В. Гразноў, С. Капроў, Я. Кавалеўскі, Л. Хаюцін.

Кампазіцыя

Ад Кургана пракладзены тры алеі: у бок Беларусі абсаджана бярозамі, Расійскай Федэрацыі — клёнамі, Латвіі — ліпамі. На вяршыні Кургана расце дуб — сімвал непарушнай дружбы братніх рэспублік. Побач з Курганом пастаўлены памятныя знакі ў гонар Прошкаўскай падпольнай камсамольскай арганізацыі (на беларускім баку), сакратара Себежскага падпольнага райкома камсамола Марыі Сілівестраўны Пынты (на расійскім баку) і Героя Савецкага Саюза Іманта Янавіча Судмаліса (на латышскім баку).

Гісторыя Штогод у першую нядзелю ліпеня на Кургане Дружбы праводзіліся масавыя ўрачыстасці — традыцыйныя сустрэчы працоўных, былых воінаў і партызан трох братніх рэспублік — Беларусі, Расіі і Латвіі.

28 кастрычніка 2022 года на латвійскім баку былі знесены мемарыяльныя пліты, размешчаныя ля падножжа кургана з «Дубам Дружбы»В Латвии повредили часть «Кургана Дружбы», расположенного на границе трех странВ Латвии разрушили часть мемориала «Курган Дружбы» на границе с Россией.

Літаратура

Катэгорыя:Памежныя стыкі Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Расіі Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Латвіі Катэгорыя:1959 год у Латвіі Катэгорыя:1959 год у Расіі Катэгорыя:1959 год у Беларусі Катэгорыя:Славутасці Верхнядзвінскага раёна