Чорная Га́нча, або Ча́рна Га́ньча () — рака ў Польшчы і Гродзенскім раёне Беларусі, левы прыток Нёмана.
Гідраграфія Даўжыня 145 км. Плошча вадазбору 1916 км². Сярэднягадавы расход вады ў вусці 17 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰.
Пачынаецца ў Польшчы, працякае праз возера Ганча. Цячэ праз Аўгустоўскую пушчу, па паўночных схілах Гродзенскага ўзвышша. Перасякае дзяржаўную мяжу за 1 км на паўднёвы захад ад в. Лясная. Упадае ў Нёман за 1 км на паўночны захад ад в. Загорнікі (Гродзенскі раён), на мяжы з Літвой. Даўжыня ў межах Беларусі 35 км, плошча вадазбору 178 км².
Прытокі: р. Марыха, Ігорка (злева), шматлікія ручаі.
Даліна глыбока ўрэзаная, шырыня яе ад 0,7 км да 3,5 км. Пойма двухбаковая, забалочаная (шырыня 0,2—1 км), ёсць участкі надпоймавых тэрас (вышыня да 10 м). Рэчышча звілістае, з буйнымі меандрамі. Шырыня ракі ў межань да 10 м.
Гл. таксама Белая Ганча
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Падляскага ваяводства Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Гродзенскага раёна