Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрадаў імя В. І. Чапаева (арганізаваны ў лістападзе 1942 года) і імя Дз. А. Фурманава (арганізаваны ў сакавіку 1943 года). Дзейнічала на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага, Жлобінскага, Стрэшынскага, Рэчыцкага, Парыцкага і Васілевіцкага раёнаў. 23 лістапада 1943 года брыгада (817 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад партызанскі атрад імя В. І. Чапаева; партызанскі атрада імя Дз. А. Фурманава; партызанскі атрад імя І. Ф. Гастэла; партызанскі атрад імя С. Г. Лазо.
Камандаванне Камандзір Мікалай Дзянісавіч Сцефановіч.
Камісар Сцяпан Іванавіч Касьянаў.
Начальнік штаба Іосіф Юльянавіч Даўгала.
Гісторыя Партызаны наносілі ўдары па чыгуначным дарогам Гомель — Жлобін, Гомель — Калінкавічы і прылеглых да іх шашэйным і грунтовым дарогам. У ліпені — верасні 1943 года разбілі 9 нямецкіх апорных пунктаў, знішчылі 24 аўтамашыны, падарвалі 9 мастоў, пусцілі пад адхон 17 эшалонаў. У жніўні — кастрычніку 1943 года падарвалі каля 1,1 тысячы рэек. У лютым, маі, чэрвені — кастрычніку 1943 года вялі баі з карнікамі.
Літаратура
Спасылкі Бригада им В.И. Чапаева
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе