Факультэт фізічнай культуры і спорту ВДУ імя П. М. Машэрава — адзін з факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Апісанне У 1978 годзе на базе Віцебскага тэхнікума фізічнай культуры быў адкрыты факультэт фізічнага выхавання Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. У 1993 годзе ён быў перайменаваны ў факультэт фізічнай культуры і спорту.

Вядомыя выпускнікі За гады існавання факультэта падрыхтавана больш за 5 тысяч спецыялістаў па фізічнай культуры і спорце. Сярод іх: заслужаны майстар спорту, чэмпіён Алімпійскіх гульняў па боксе Вячаслаў Яноўскі, заслужаны майстар спорту, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў па боксе Віктар Зуеў, заслужаны майстар спорту, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў па трайным скачку Аляксандр Каваленка, заслужаны майстар спорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў па цяжкай атлетыцы Таццяна Стукалава, заслужаны майстар спорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў па цяжкай атлетыцы Генадзь Аляшчук, заслужаны майстар спорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў Сяргей Лаўрэнаў, заслужаны майстар спорту, прызёр чэмпіянату свету па барацьбе Ігар Каныгін, заслужаны майстар спорту, чэмпіён свету па спартыўнай гімнастыцы Аляксандр Туміловіч, заслужаны майстар спорту, чэмпіён Еўропы па кіданні дзіды Мікалай Грэбнеў, чэмпіён свету па спартыўнай хадзе Аляксандр Паташоў, майстар спорту міжнароднага класа, пераможца Сусветнай універсіяды студэнтаў па біятлоне С. Сімцоў, майстры спорту члены нацыянальнай зборнай РБ Д. Собалеў, В. Вазміцель, Е. Нікіфараў, С. Якушкоў, В. Антоненка

Кафедры Кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны Спартыўна-педагагічных дысцыплін Фізічнага выхавання і спорту

Спецыяльнасці «Фізічная культура» «Фізічная культура і спорт» (магістратура)

Дэканы Андрэй Канстанцінавіч Сучкоў (з 2020)

Фізічнай культуры і спорту Катэгорыя:З’явіліся ў 1978 годзе Катэгорыя:1978 год у Віцебску