30 снежня 2020 года самалёт з членамі нядаўна сфармаванага еменскага ўрада прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Адэна на паўднёвым захадзе Емена. Калі пасажыры высадзіліся, раздаліся выбухі і стральба, у выніку чаго 25 чалавек загінулі і 110 атрымалі раненні. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў у выніку нападу, а члены еменскага кабінета былі хутка дастаўлены ў палац Машык. Пазней побач з палацам адбылася другая атака, калі будынак падвергнуўся атацы беспілотнікаў.
Перадгісторыя Каб справіцца з канфліктамі і супярэчнасцямі паміж урадам Емена і сепаратысцкім Паўднёвым пераходным саветам, пры падтрымцы суседняй Саудаўскай Аравіі быў сфармаваны новы кабінет міністраў. Урад краіны грунтаваўся ў горадзе Адэн, што стаў часовай сталіцай міжнародна прызнаных уладаў пасля захопу горада Сана ў 2014 годзе паўстанцамі-хусітамі. Пры гэтым у папярэдні час урад Емена звычайна вёў сваю дзейнасць у выгнанні з Саудаўскай Аравіі.
Пасля таго, як у пачатку снежня было абвешчана аб стварэнні новага кабінета з 24 міністраў, новы ўрад на чале з прэм’ер-міністрам Саідам прыведзены да прысягі прэзідэнтам Хадзі 26 снежня ў сталіцы Саудаўскай Аравіі Эр-Рыядзе. Нядаўна сфармаваны і міжнародна прызнаны ўрад планаваў трансляваць па тэлебачанні сваё вяртанне з Саудаўскай Аравіі ў Емен, каб даць зразумець сваім грамадзянам, што «іх праблемы будуць вырашаны».
Атака Самалёт з новым урадам, уключаючы прэм’ер-міністра і пасла Саудаўскай Аравіі ў Емене, прызямліўся ў аэрапорце Адэна. Падчас пасадкі самалёта ў зале прылётаў аэрапорта адбыліся два магутныя выбухі. Пасля гэтага група ўзброеных баевікоў адкрыла агонь па аэрапорце.
Прынамсі 27 чалавек загінулі і больш за 110 атрымалі раненні. Сярод ахвяр былі гуманітарныя работнікі і афіцыйныя асобы. Загінулі рэпарцёр еменскага тэлебачання Belqees і трое супрацоўнікаў Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, уключаючы двух еменцаў і аднаго руандыйца; трое іншых атрымалі раненні. Таксама былі параненыя 10 журналістаў. Аднак усе пасажыры ўрадавага самалёта не пацярпелі, бо яшчэ не выйшлі з самалёта, а знаходзіліся на борце. Яны былі дастаўленыя ў бяспечнае месца. Пасля тэракту целы загінулых былі выяўленыя кінутымі на ўзлётна-пасадачнай паласе і ў іншых месцах аэрапорта.
Наступствы Міністр інфармацыі Емена першапачаткова абвінаваціў у нападзе хусітаў, але групоўка адмаўляе сваю датычнасць. Падазрэнні таксама ўпалі на баевікоў Аль-Каіды. Пазней яшчэ адзін выбух пачуўся вакол палаца Машык, прэзідэнцкага палаца ў Адэне, куды пасля нападу на аэрапорт быў пераведзены нядаўна сфармаваны кабінет Емена.
Зноскі
Спасылкі РОССИЙСКАЯ ГАЗЕТА — Четвертый взрыв прогремел в йеменском Адене ИЗВЕСТИЯ — В аэропорту в Йемене в момент прибытия правительства произошел взрыв РИА НОВОСТИ — В Адене у правительственного дворца прогремел взрыв ГАЗЕТА «МОСКОВСКИЙ КОМСОМОЛЕЦ» — Второй теракт в Адене: произошел взрыв у дворца правительства Йемена
Катэгорыя:Падзеі 30 снежня Катэгорыя:Снежань 2020 года Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2020 года