«Гісторыя Беларусі» — беларускі аматарскі нямы анімацыйны фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі. Сюжэт мультфільма апісвае гістарычны шлях Беларусі, паказваючы важкія падзеі ейнай гісторыі. Аўтар прызнае, што ў нейкай ступені натхняўся мультфільмам «Будзьма беларусамі».

Стварэнне 17 кастрычніка 2015 года на ютубным канале тады яшчэ івацэвіцкага школьніка Арцёма Саяўца «Art's Animations» з’яўляецца кароткаметражны мультфільм «Гісторыя Беларусі» () працягласцю 3:41, які станам на 3 студзеня 2021 года мае 3.673.110 праглядаў. Аднак аўтар прызнаў шмат якія недаробкі і памылкі (як гістарычныя, так і з анімацыяй). 12 сакавіка 2017 года ён у сваёй суполцы VK аб’яўляе пра старт працы над «Гісторыяй Беларусі», якая мусіла быць больш якаснай.

Цягам стварэння мультфільма аўтар выкладваў у свваёй суполцы «ВКонтакте» здымкі або абрэзаныя сцэнкі з мультфільма. Ужо тады падпісанты адзначалі даволі добрую якасць мультфільма. 28 чэрвеня аўтар агалосіў пра паломку камп’ютара, з-за чаго выпуск мультфільма быў адкладзены. 17 ліпеня ўжо было паведамлена пра працяг працы. На «YouTube» мультфільм з’яўляецца 10 жніўня 2017 року.

Мультфільм У адрозненне ад першай «Гісторыі Беларусі» (), дзе амаль усё канцэнтравалася на пазітыве, «Гісторыя Беларусі» 2017 года мае больш глыбокае адлюстраванне беларускай мінуўшчыны. Напрыклад, даволі трагічна паказаная сцэна падзелаў Рэчы Паспалітай: чорны фон, жорсткасць.

Станам на 3 студзеня 2021 года мультфільм мае ўжо 6.377.090 праглядаў.

Паводле статыстыкі на студзень 2018 году (тады мультфільм набраў ужо больш за мільён праглядаў): 41% ад усіх праглядаў з Расеі; 11% — Украіна; 8% — Беларусь ; 6% — Польшча; 4% — ЗША, 30% — астатнія краіны.

Некаторыя адсылкі

Сцэна палявання на зубра (5:09—5:30) — «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага. Заключальная сцэна (22:34—23:06), у якой над Беларуссю з’яўляецца бусел — «Зямля пад белымі крыламі» Уладзіміра Караткевіча.

Спасылкі Паглядзець «Гісторыю Беларусі» (2015) на «YouTube» Паглядзець «Гісторыю Беларусі» (2017) на «YouTube» Інтэрвію са стваральнікам (2018)

Пра мультфільм

Катэгорыя:Мультфільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Беларусі 2017 года Катэгорыя:Мультфільмы 2017 года